ІМПЗ палачанам, якія плануюць прадаваць кветкі да 8 Сакавіка

01.03.2021

Увазе падаткаплацельшчыкаў!

У сувязі з набліжэннем вясновага свята 8 Сакавіка ІМПЗ інфармуе:

Пры ажыццяўленні дзейнасці па рэалізацыі прадукцыі кветкаводства на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах не патрабуецца рэгістрацыя у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў згодна з пунктам 3 артыкула 337 НК РБ.

Фізічныя асобы, якія плануюць ажыццяўляць названы від дзейнасці, абавязаны да пачатку ажыццяўлення дзейнасці падаць у падатковы орган пісьмовае паведамленне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка з указаннем відаў дзейнасці, якія яны мяркуюць ажыццяўляць, відаў тавараў, формы аказання паслуг, а таксама перыяду ажыццяўлення дзейнасці і месца ажыццяўлення дзейнасці.

На падставе пададзенага апавяшчэння падатковы орган разлічыць суму адзінага падатку, якую трэба заплаціць да пачатку гандлю.

Сума адзінага падатку залежыць ад колькасці дзён гандлю: калі гандляваць менш за 15 дзён у каляндарным месяцы , то адзіны падатак выплачваецца ў памеры паловы ўсталяванай стаўкі за месяц.

Стаўка падатку за месяц складае:

** Полацк, Наваполацк - 58,0 рублёў;

** іншыя населеныя пункты (у тым ліку Браслаў, Мiёры, район) - 57,0 рублёў.

Ажыццяўляючы гандаль кветкамі, фізічная асоба павінна мець пры сабе квітанцыю аб выплаце адзінага падатку.

Звяртаем увагу, што фізічныя асобы ў рамках заяўнага прынцыпу могуць рэалізоўваць на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах як самастойна выгадаваныя кветкі, так і набытыя для рэалізацыі.

Падрабязную інфармацыю па пытанні выплаты адзінага падатку можна атрымаць у інспекцыі па адрасе: г. Полацк, вул.Свярдлова, д.9, каб.2 або па тэл. 189 і 8 (017) 229-79-79. Сектар інфармацыйна-растлумачальнай працы ІМПЗ па Полацкай раёну.

Першы намеснік начальніка інспекцыі С.Н.ДУРЭЙКА.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/