Дэлегацыю на чале са старшынёй праўлення ГА «Беларускі фонд міру» Максімам Фісько ў ПДГ №1 ім.Францішка Скарыны вітала намесніца старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна.
Хлебным караваем і музычнымі кампазіцыямі гасцей сустракаў калектыў педагогаў і навучэнцаў гімназіі, якая рыхтуецца да прысваення статусу Школа мiру.
Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства дырэктару гімназіі Ірыне Доўгіх была ўручана форма для будучых юных міратворцаў. Знаёмства з установай адукацыі адбылося падчас экскурсіі па тэматычных галерэях гімназіі.
Пленарная частка пасяджэння праўлення ГА «Беларускі фонд міру» працягнулася ў канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання.
Крыніца: http://www.pvestnik.by/