Усё на лыжы! «Полацкай лыжні-2021» быць!

18.02.2021

У суботу, 20 лютага, палачане возьмуць удзел у зімовым свяце «Полацкая лыжня-2021», якое абяцае быць насычаным па напале эмоцый.

Спаборніцтвы пройдуць у раёне Баравухі - 2 (у лясным масіве аддзела турызму і актыўнага адпачынку Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі) па вул. Валагіна, 1А. Урачыстае адкрыццё свята ў 11.00. Першыя старты будуць дадзены ў 11.30.

Прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый з Полацка і Полацкага раёна чакаюць лыжныя гонкі ў індывідуальным і камандным заліках, а таксама лыжныя прагулкі па зімовым лесе без уліку часу. Для ўдзельнікаў свята арганізуюць і іншыя зімовыя забавы: гульню ў дартс, перацягванне каната.

Адказны за правядзенне спаборніцтваў і прызы - ФСК «Прыдзвінне» Полацкага раёна.

Крыніца: http://www.pvestnik.by