Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў прызначана на адзінаццаць гадзін раніцы ў раёне другой Баравухі на базе аддзела турызму і актыўнага адпачынку ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» вул. Валагіна, 1а.
Спартыўнае свята «Полацкая лыжня-2021» уключае: спаборніцтвы па індывідуальных лыжных гонках (эстафетах), спаборніцтвы па лыжных эстафетах па групах (да 1,5 км мужчыны (юнакі) і жанчыны (дзяўчыны)), масавае катанне на лыжах, спаборніцтвы па перацягванні каната, спаборніцтвы па дартсе.