Сярод іх прадстаўнікі ўлады і грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў і рабочыя, вайскоўцы і педагогі, работнікі аховы здароўя і культуры, ветэраны і моладзь. Полатчына дэлегавала 25 чалавек.
Гэты маштабны форум ужо можна назваць новай традыцыяй незалежнай Беларусі - кожныя пяць гадоў прадстаўнікі народа збіраюцца, каб разам вырашыць, якім шляхам краіне ісці далей. Як паказвае найноўшая гісторыя, менавіта гэтыя рашэнні становяцца вызначальнымі для далейшага развіцця краіны.
Дэлегаты абмяркуюць асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады. На сходзе будуць прыняты лёсавызначальныя рашэнні, якія датычацца не толькі будучыні Беларусі, але і кожнага з нас.
Фота Святланы ЧАРКОЎСКАЙ.
Крыніца: http://www.pvestnik.by/?p=73352