Запрашаем для паступлення!

11.02.2021

«Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама запрашае для афармлення дакументаў і паступлення на дзённую форму навучання ва УА «Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь», УА «Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь» юнакоў ва ўзросце 17-25 гадоў, якія маюць добры стан здароўя, станоўча характарызуюцца па месцы вучобы, працы, жыхарства.

Абітурыенты здаюць уступныя іспыты па дзяржаўнай мове (беларуская або руская на выбар абітурыента), замежнай мове, прадмеце «Грамадазнаўства» ў форме цэнтралізаванага тэсціравання.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Полацкім РАУС па адрасе г.Полацк, вул. Кастрычніцкая, д. 60, кабінет № 25 кантактны тэлефон 46-30-05».