2021 год аб'яўлены Годам бяспечнай працы ў энергетыцы

11.02.2021

Мерапрыемствамі па рэалізацыі задачы 4 «Паляпшэнне ўмоў і аховы працы» Дзяржаўнай праграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021-2025 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2020 г. № 777, запланавана правядзенне Года бяспечнай працы.

У 2021 годзе прадугледжана правядзенне Года бяспечнай працы ў энергетыцы з дапамогай ажыццяўлення мерапрыемстваў з удзелам органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў і арганізацый.