Дэлегаты Полацкага раёна адправіліся на VI Усебеларускі народны сход

10.02.2021

Ужо заўтра адбудзецца найважнейшая грамадска-палітычная падзея - Усебеларускі народны сход, які збярэ ў Мінску 2700 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

А пакуль дэлегаты нашага раёна - Яўген Юр'евіч Антоненка, дырэктар сельскагаспадарчага УП «Палімір-агра»; Леанід Валянцінавіч Батура, дырэктар філіяла Дарожна-будаўнічае ўпраўленне №2 ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №1, г.Віцебск»; Лідзія Іванаўна Батура, кіраўнік калектыву «Палатоўскія весялушку» філіяла «Палатоўскі сельскі Дом культуры» дзяржаўнай установы культуры «Полацкі раённы Цэнтр культуры», старшыня Палатоўскай першаснай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў; Кацярына Анатольеўна Войчанка, загадчык вытворчасці кафэ «Спатканне» аб'яднання №1 ААТ «Полацк-гандаль»; Іосіф Францавіч Грыбовіч, старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў; Вольга Мікалаеўна Захаранка, старшыня Полацкага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі; Ларыса Іванаўна Залатарова, дырэктар спецыялізаванай дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Віцебскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту»; Мікалай Сяргеевіч Ільюшонак, дырэктар Полацкага КУВП «Спадчына Ф. Скарыны»; Жанна Валер'еўна Канавалава, загадчык Полацкай гарадской бальніцай №1 ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца»; Ягор Ягоравіч Кнацько, дырэктар філіяла «Полацкія электрычныя сеткі» Віцебскага РУП электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»; Інга Уладзіміраўна Казлова, старшыня Палатоўскага сельскага Савета дэпутатаў; Аляксандр Рыгоравіч Калтуноў, дырэктар філіяла ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» «Гараны-Агра»; Ганна Уладзіміраўна Краўчанка, настаўнік ДУА «Фарынаўская сярэдняя школа Полацкага раёна»; Алег Анатольевіч Курылін, генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно»; Людміла Арсентьевна Лебедзева, урач агульнай практыкі (загадчык) Тураўлянская амбулаторыі ўрача агульнай практыкі ДУАЗ «Полацкая цэнтральная гарадская бальніца»; Ігар Іванавіч Марковіч, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта; Андрэй Аляксеевіч Мярзлоў, дырэктар філіяла «Полацкі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам»; Аксана Уладзіміраўна Мурашка , аператар па штучным асемяненнi жывёл і птушкі ААТ «Новыя Гараны»; Аляксандр Яўгенавіч Скальзаеў, ваенны камісар Полацкага, Расонскага раёнаў і г. Наваполацка; Наталля Вячаславаўна Салавей, настаўнік УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1 імя Ф.Скарыны»; Максім Андрэевіч Стужук, начальнік чыгуначнай станцыі Полацк транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»; Анастасія Мікалаеўна Цюхлова, спецыяліст па кадрах філіяла «Вясна-энерга» Віцебскага РУП электраэнергетыкі «Віцебскэнерга»; Вольга Фаiлаўна Храмцова, намеснік дырэктара ААТ «Дом гандлю»; Васіль Кузьміч Хамянок, генеральны дырэктар ААТ «Полацкі малочны камбінат»; Уладзімір Андрэевіч Чарневіч, дырэктар філіяла «Аўтобусны парк №2 г.Полацка» ААТ «Віцебскаблаўтатранс» - на шляху ў сталіцу. Жадаем ім шчаслівай дарогі і плённай працы на форуме.

Місія адказная. Як і сама мэта Усебеларускага народнага сходу - пачуць меркаванні як мага большай колькасці грамадзян для пастаноўкі задач па развіцці краіны на бліжэйшыя пяць гадоў.

Фота Святланы Чаркоўскай.

Крыніца: http://www.pvestnik.by/