Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя 18 лютага 2021 года праводзіць Рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку

10.02.2021

Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання экалагічнай культуры грамадзян, выхавання ў іх беражлівых адносін да прыроды.

Конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку праводзіцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй «Аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку», зацверджанай Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 2010 г. №32 (у рэдакцыі пастановы Мінпрыроды ад 27.05.2011 г. №20.

У конкурсе могуць прымаць удзел выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах:

ад 3 да 5 гадоў;

ад 6 да 10 гадоў.

Конкурс праводзіцца з 1 лютага па 1 мая ў тры этапы:

першы этап (1 лютага - 1 сакавіка) - вызначаюцца лепшыя работы на раённым і гарадскім узроўнях;

другі этап (2 сакавіка - 1 красавіка) - вызначаюцца лепшыя працы на абласным узроўні;

трэці этап (2 красавіка - 1 мая) - вызначаюцца лепшыя працы на рэспубліканскім узроўні.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работы, выкананыя на працягу года. Кожная праца, што прадстаўляецца на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем наймення ўстановы адукацыі, прозвішча, уласнага імя і ўзросту аўтара, паштовага адраса і кантактнага тэлефона. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Падвядзенне вынікаў конкурсу ажыццяўляецца рэспубліканскім арганізацыйным камітэтам з вызначэннем першага, другога і трэцяга месца ў кожнай узроставай групе. Працы, якія не перамаглі ў конкурсе, накіроўваюцца арганізацыйным камітэтам удзельніку конкурсу.

Узнагароджанне пераможцаў першага этапу конкурсу праводзяць раённыя, гарадскія, гарадскія і раённыя, Мінскі гарадскі арганізацыйныя камітэты, другога - абласныя арганізацыйныя камітэты, трэцяга - рэспубліканскі арганізацыйны камітэт.

Малюнкі ўдзельнікаў конкурсу падаваць у Наваполацкую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: вул.Камсамольская 10, тэл. 50-20-54 не пазней 17 лютага 2021 года.

Падвядзенне вынікаў конкурсу 18 лютага 2021 года.

Пастанова + Інструкцыя аб конкурсе дзіцячага малюнка