Дзякуючы грамадскай прыёмнай у Полацку пры жылым будаўніцтве будуць прадугледжвацца мерапрыемствы па максімальным захаванні азелянення

05.02.2021

Грамадскія прыёмныя, дыялогавыя пляцоўкі ў рэгіёнах напярэдадні такой найважнейшай для нашай краіны падзеі, як VI Усебеларускі народны сход, сталі выдатнай платформай для непасрэднага ўзаемадзеяння грамадзян з кіраўнікамі органаў кіравання, прадстаўнікамі дэпутацкага корпуса, грамадскіх арганізацый.

На сустрэчах абмяркоўваліся розныя аспекты канстытуцыйнай рэформы, дзяржаўнага жыццеўладкавання ў цэлым, а таксама пытанні лакальнага характару.

Кожны з агучаных зваротаў, які тычыўся Полацкага раёна і яго жыхароў, пачуты, прыняты да разгляду і ўзяты «на карандаш», перададзены адмыслоўцам для кампетэнтных тлумачэнняў. А ёсць і такія, якія без лішняй правалокі паслужылі падставай для прыняцця пэўнага рашэння.

Так, адным з першых у грамадскую прыёмную паступіў зварот палачаніна Станіслава Красоўскага, у якім ён падымаў пытанне, каб у ходзе рэалізацыі горадабудаўнічага праекта пад назвай «Дэталёвы план жылой забудовы ў раёне вул Спаскай у г. Полацку» захаваць існуючыя зялёныя насаджэнні – бярозавы гай, дзе любяць адпачываць мясцовыя жыхары. Станіслава Канстанцінавіча запрасілі на прэзентацыю праекта, удзел у якой прымалі прадстаўнікі распрацоўшчыка - Наваполацкi філіяла УП «Інстытут Віцебскграмадзянпраект». Па ўсіх пытаннях неабыякаваму палачаніну былі дадзены кампетэнтныя адказы. Па выніку яго звароту ў горадабудаўнічых рэгламентах было прапісана патрабаванне аб неабходнасці на наступных стадыях праектавання пры засваенні тэрыторый шматкватэрнай жылой забудовы прадугледзець мерапрыемствы па максімальным захаванні ўчастка азелянення з канкрэтным указаннем яго месца размяшчэння. Таксама распрацоўшчыкам дадаткова ўдакладнена размяшчэнне шматкватэрных жылых дамоў на прапанаваным эскізе забудовы з улікам існуючага азелянення.

Гэта толькі адзін з прыкладаў рэагавання мясцовай улады на хвалюючыя палачан пытанні.

Фота мае ілюстрацыйны характар

Крыніца: vitvesti.by