З 1 лютага 2021 года змяняюцца памеры бюджэту пражытачнага мінімуму

01.02.2021

Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2021 г. № 5 на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка 2021 г. зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 262 рублі 87 капеек, што на 1,8% вышэй у параўнанні з нарматывам, дзеючым з 1 лістапада 2020 г. па 31 студзеня 2021 г.

Памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах

(у цэнах снежня 2020 г.)

у сярэднім на душу насельніцтва - 262 рубля 87 капеек

працаздольнае насельніцтва - 290 рублёў 71 капейка

пенсіянеры - 199 рублёў 17 капеек

студэнты - 252 рубля 94 капейкі

дзеці ва ўзросце да трох гадоў - 68 рублёў 46 капеек

дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - 232 рубля 93 капейкі

дзеці ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - 283 рубля 65 капеек.

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2021 г. аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ:

Гэтыя выплаты павялічыліся суразмерна росту на 1,8 працэнта БПМ.