Не прапусціце тэрмін дэкларавання даходаў!

01.02.2021

Фізічнай асобе неабходна даць справаздачу аб даходах, калі ў 2020 годзе яна, напрыклад, прадала другую кватэру на працягу пяці гадоў, другі легкавы аўтамабіль на працягу каляндарнага года, атрымала падарункі або даходы, у тым ліку з-за межаў Рэспублікі Беларусь не ад блізкіх сваякоў у суме, якая перавышае 7 003 рублёў.

Прадставіць падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку з фізічных асоб (далей - падатковая дэкларацыя) аб атрыманых у 2020 годзе даходах неабходна не пазней за 31 сакавіка 2021 года.

Зрабіць гэта фізічная асоба можа асабіста шляхам наведвання падатковага органа, па пошце, з дапамогай Асабістага кабінета плацельшчыка, а таксама праз свайго законнага або ўпаўнаважанага прадстаўніка.

Выплаціць падаходны падатак, вылічаны на падставе прадстаўленай падатковай дэкларацыі, неабходна не пазней за 1 чэрвеня 2021 года.

Падатковая інспекцыя працуе: у працоўныя дні з 8.00 да 19.00 (без перапынку на абед), у суботу 20 і 27 сакавіка 2021 - з 9.00 да 13.00, г. Полацк, вул. Свярдлова, д.9, кабінет №8, тэлефон: 46 09 20 46 07 58 (8 0214).