УВАГА!

01.02.2021

Увазе плацельшчыкаў, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму.

Павялічана з адной да двух базавых велічынь стаўка збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. Калі на 2021 год збор выплачаны ў 2020 годзе за поўны 2021 г. у памеры адной базавай велічыні, то даплаціць збор да двух базавых велічынь неабходна няе пазней за 31 сакавіка 2021 г.

Да ўвагі плацельшчыкаў, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць.

Павялічана з адной да двух базавых велічынь стаўка збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці. Калі на 2021 год збор выплачаны ў 2020 годзе за поўны 2021 г. у памеры адной базавай велічыні, то даплаціць збор да двух базавых велічынь неабходна не пазней за 31 сакавіка 2021 г.

Акрамя таго Падатковым кодэксам «рамеснікам» ўстаноўлены абавязак па прадстаўленні ў падатковы орган паведамлення па ўсталяванай форме праз Асабісты кабінет плацельшчыка аб пачатку і аб спыненні рамеснай дзейнасці.