Высокi гонар для палачанкі

25.01.2021

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб уручэнні дзяржаўных узнагарод 78 прадстаўнікам розных сфер дзейнасці.

Сярод удастоеных высокага гонару - старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства, парламентарызму і міжпарламенцкага супрацоўніцтва ёй уручаны ордэн Айчыны III ступені.

Палачане ганарацца сваёй зямлячкай, якая самааддана і эфектыўна працуе на карысць роднай краіны і сваёй малой радзімы, якая з'яўляецца, як прызнаецца Наталля Іванаўна, крыніцай, адкуль яна чэрпае сілы для плённай працы.

Ордэны, медалі і ганаровыя званні атрымалі таксама прадстаўнікі сфер прамысловасці, абароны, сельскай і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, культуры.

Крыніца