Аб перамяшчэнні транспартных сродкаў на вадаёмах

22.01.2021

Цяперашняя зіма выдалася даволі-такі марознай і многія рыбаловы накіруюцца на азёры з выездам на лёд на сваіх мотасабаках, снегаходах, аўтамабілях і іншых транспартных сродках, але не кожны рыбалоў ведае, што выехаўшы на лёд, ён здзяйсняе парушэнне.

Так, на падставе падпункта 109.17 пункта 109 правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства забараняецца ўезд і перамяшчэнне ў рыбалоўных угоддзях (вадаёмах і вадацёках), у тым ліку пакрытых лёдам (акрамя арганізаваных перапраў), механічных транспартных сродкаў, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, бяспекі суднаходства, рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў унутраных водных шляхоў, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях, для выканання ўскладзеных на іх задач і функцый.

Такім чынам, уезд і перамяшчэнне ў рыбалоўных угоддзях, пакрытых лёдам, на снегаходзе і іншых механічных транспартных сродках забараняецца.

Пры выхадзе на лёд выконвайце правілы бяспекі!

Старэйшы дзяржінспектар А. С. Зіновік