Электрабяспека пры выкарыстанні электраабагравальнікаў

21.01.2021

У асенне-зімовы перыяд для абагравання жылых і іншых памяшканняў выкарыстоўваюць электраабагравальныя прылады.

Аднак грэбаванне элементарнымі правіламі іх эксплуатацыі часта прыводзіць да трагічных наступстваў - узнікнення пажару і гібелі людзей. І аб гэтых наступствах неабходна задумвацца, як толькі Вы вырашылі выкарыстаць электраэнергію для абагрэву.

Дзяржэнергагазнагляд яшчэ раз нагадвае правілы абыходжання з электранагравальнымі прыборамі і абсталяваннем:

  • набываючы электрычны абагравальнік, пераканайцеся, што ён мае сертыфікат адпаведнасці, эксплуатацыйны пашпарт;
  • абагравальнік павінен быць завадскога вырабу, забараняецца выкарыстоўваць пашкоджаныя або самаробныя электрычныя награвальныя прыборы;

-перад першым уключэннем абагравальніка ў электрасетку уважліва азнаёмцеся з інструкцыяй завода-вытворцы па яго бяспечнай эксплуатацыі;

-не пакідайце ўключаны ў сетку электраабагравальнік без нагляду, устанаўлівайце награвальныя прыборы на бяспечнай адлегласці ад фіранак і мэблі;

- рэгулярна ачышчайце абагравальнік ад пылу, не накрывайце яго лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі, адзеннем, рыззём і г.д.

Пры выяўленні прыкмет няспраўнасці абагравальніка варта неадкладна адключыць яго ад сеткі, а пры iскрэннi або аплаўлены электраправодкі выключыць затычкi або аўтаматычныя выключальнікі. Рамонт электраабагравальніка варта давяраць толькі спецыялізаваным майстэрням, а для ліквідацыі непаладак электраправодкі ці яе замены, неабходна запрасіць арганізацыю, якая мае ў сваім штаце кваліфікаваны электратэхнічны персанал.

Паважаныя грамадзяне, выконвайце правілы эксплуатацыі электраабагравальнікаў, гэта зробіць іх выкарыстанне бяспечным і камфортным, што дазволіць Вам і вашым родным атрымліваць асалоду ад цяпла і ўтульнасцi.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!