Рыбаловам на заметку!

14.01.2021

Згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 08.12.2005 № 580 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 05.12.2013 № 551).

Аматарскае рыбалоўства забараняецца з адначасовым выкарыстаннем прылад рыбалоўства аднаго або розных відаў з агульнай колькасцю кручкоў больш за 5 штук, рыбаловам, якія з'яўляюцца членамі рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», дазваляецца выкарыстанне прылад рыбалоўства з выкарыстаннем да 10 кручкоў. Таксама забараняецца выкарыстанне жэрлiц, ставак і іншых аналагічных сістэм і абсталявання ў начны час сутак, а таксама без ўказання на іх прозвішчы і ініцыялаў рыбалова, якія ажыццяўляе лоўлю рыбы.

Рыбаловам варта памятаць, што пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца вылаў рыбы, якая не дасягнула прамысловай меры згодна з дадаткам 3 правілаў рыбалоўства, па норме не больш за 20 працэнтаў ад колькасці вылаўленай рыбы кожнага з відаў, для якіх устаноўлена прамысловая мера. Так, напрыклад прамысловая мера для шчупака складае 40 см.

Пры выхадзе на лёд, памятайце аб правілах бяспекі!

Полацкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

Старшы дзяржінспектар Полацкай МРІ А. С. Зіновік