Зменены памер мінімальнай заработнай платы

13.01.2021

У адпаведнасці з артыкулам 59 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) - дзяржаўны мінімальны сацыяльны стандарт у галіне аплаты працы, які наймальнік абавязаны ўжываць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах у плыні нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, якія вынікаюць з заканадаўства, лакальных проавовых актаў і працоўнага дагавора.

Памер месячнай мінімальнай заработнай платы ўстанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь штогод з 1 студзеня. Месячная мінімальная заработная плата на працягу года падлягае індэксацыі ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2020 № 740 устаноўлена месячная мінімальная заработная плата з 01.01.2021 у памеры 400,0 руб.

Пры гэтым мінімальная заработная плата (месячная і гадзінная) прымяняецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу. Памер мінімальнай заработнай платы (месячнай і гадзіннай) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў не прымяняецца ў дачыненні да асоб, з якімі заключаны іншыя дагаворы (дагаворы падраду).

Калектыўным дагаворам (пагадненнем) можа быць устаноўлены іншы памер месячнай мінімальнай заработнай платы, але не ніжэй за памер месячнай мінімальнай заработнай платы, устаноўленага Урадам Рэспублікі Беларусь.