Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь А. Р. Шумілін наведаў СТАА «Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый»

10.12.2020

9 снежня Полацкі раён наведаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь А. Г. Шумілін па пытанні падаўжэння тэрмінаў рэалізацыі інавацыйнага праекта СТАА «Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый» па вытворчасці зварнога рашэцістага насцілу, уключанага ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.

У рабочай сустрэчы бралі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама А. А. Каладынскі, начальнік упраўлення эканомікі райвыканкама А. В. Карначова, кіраўніцтва СТАА «Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый».

У рамках рабочай сустрэчы разглядаліся праблемныя пытанні рэалізацыі інавацыйнага праекта.