Эксплуатацыя электранагравальных прылад

28.10.2020

У сувязі з прымяненнем з пачатку 2019 года тарыфаў, якія стымулююць выкарыстанне электраэнергіі для мэт электраатаплення і гарачага водазабеспячэння, у цяперашні час насельніцтва ўсё часцей устанаўлівае электранагравальнае абсталяванне ў сваіх домаўладаннях.

Скарыстацца нізкім тарыфам на электраэнергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння можна як у кватэрах, так і ў аднакватэрных жылых дамах пры выкананні наступных умоў:

- калі яны не падлучаны да цэнтральнага цеплазабеспячэння і сістэмы цэнтралізаванага газазабеспячэння;

- калі ўсталявана электранагравальнае абсталяванне магутнасцю больш за 5 кВт;

- пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці з боку энергазабеспячальнай арганізацыі ў частцы прапускной здольнасці размеркавальных электрычных сетак.

Асноўныя этапы працэдуры па выкарыстанні электраэнергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў кватэрах і домаўладаннях грамадзян ажыццяўляюцца наступным чынам.

Неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» мясцовага распарадчага органа ўлады з адпаведнай заявай на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры па выкананні рэканструкцыі кватэры або домаўладання ў частцы электразабеспячэння. Далей мясцовы выканаўчы орган улады самастойна запытвае ў энергазабеспячальнай арганізацыі тэхнічныя ўмовы на далучэнне да электрычных сетак і, пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці, энергазабеспячальная арганізацыя выдае тэхнічныя ўмовы на электразабеспячэнне з указаннем дазволенай да выкарыстання магутнасці. На падставе тэхнічных умоў выдаецца дазвол на рэканструкцыю электразабеспячэння і распрацоўваецца праектная дакументацыя ў частцы знешняга і ўнутранага электразабеспячэння. Пасля чаго спецыялізаваным электратэхнічным персаналам выконваюцца электрамантажныя працы па пракладцы электрычных сетак, ўсталёўцы апаратаў абароны, асобнага разліковага прыбора ўліку і падлучэнні электранагравальных прылад.

Завяршыўшы электрамантажныя працы, спецыялізаванай лабараторыяй праводзяцца электрафізічныя вымярэнні і выпрабаванні электраўстаноўкі. Падрыхтаваўшы праектную і прыёма-здаткавую дакументацыю неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» энергазабеспячальнай арганізацыі з заявай на падключэнне электраўстаноўкі.

Зноў змантаваныя электраўстаноўкі прад'яўляюцца інспектару Дзяржэнергагазнагляду для агляду і вызначэння магчымасці ўводу ў эксплуатацыю, а таксама інспектару філіяла «Энергазбыт» для апламбіроўкі разліковага ўліку электрычнай энергіі з наступным заключэннем дагавора на электразабеспячэнне з прымяненнем адпаведнага тарыфу.

Пры эксплуатацыі электранагравальных прылад неабходна выконваць асноўныя правілы электрабяспекі:

- эксплуатаваць электранагравальныя прылады магутнасць якіх не перавышае, указаную ў тэхнічных умовах;

- кантраляваць стан электранагравальных прылад, электраправодкі, апаратаў абароны, кантактных злучэнняў, зазямляльных прылад;

- праводзіць тэхнічнае абслугоўванне ў адпаведнасці з патрабаваннямі, названымі ў завадскіх інструкцыях;

- у выпадку ўзнікнення аварыйных сітуацый выклікаць спецыялізаваны электратэхнічны персанал.

 

Начальнік электратэхнічнай групы

энергагазінспекцыі Полацкага МРА

філіяла «Дзяржэнергагазнагляд»

па Віцебскай вобласці Зелянкевіч Віталь Уладзіміравіч