Сардэчна віншуем вас з самым светлым і кранальным святам - Днём маці.
Гэтае свята мы прысвячаем тым, хто падарыў нам жыццё, чыя любоў і клопат суправаджаюць нас заўсёды. Мацярынства — гэта адказная праца без выходных і адпачынкаў, праца, годная самай глыбокай павагі.
Мама - першы і галоўны настаўнік, мудры дарадца і самы адданы сябар. Яна ўкладвае ў нас усё самае светлае, лепшае, добрае, што ёсць у кахаючай мацярынскай душы.
Мы заўсёды адчуваем глыбокую ўдзячнасць за ваш штодзённы подзвіг, аддаем належнае кранальнаму душэўнаму клопату і сувязі, якая захоўваецца на працягу ўсяго жыцця.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабра і працвітання. Няхай вашы сэрцы будуць сагрэты цяплом любові вашых дзяцей, а вашы дамы не пакідаюць мір і дабрабыт!
Ігар Марковіч,
старшыня Полацкага раённага
выканаўчага камітэта
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага раённага
Савета дэпутатаў