Віншаванне кіраўніцтва Полацкага раёна з Днём работнікаў культуры

10.10.2020

Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры Полацкага раёна!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў культуры!

Захаванне і прымнажэнне духоўных каштоўнасцяў беларускага народа - адна з самых высакародных і адказных місій на зямлі. Людзі вашай прафесіі - яркія, захопленыя, ініцыятыўныя. Ваша праца спрыяе гарманічнаму развіццю асобы, прышчапляе любоў да творчасці, робіць наша жыццё прывабней і разнастайней.

Вы шчодра аддаеце людзям багацце сваёй душы, дорыце радасць зносін з выдатным. Дзякуючы вашым ідэям і карпатлівай працы, Полатчына жыве насычаным культурным жыццём.

Асаблівая падзяка - ветэранам за шчырую адданасць прафесіі, за вашу стваральную працу, талент і майстэрства, за выхаванне годнай змены.

Жадаем Вам натхнення, невычэрпнай энергіі, творчага пошуку і новых дасягненняў! Дабра, дабрабыту і кахання!

Ігар Марковіч,
старшыня Полацкага раённага
выканаўчага камітэта

Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага раённага
Савета дэпутатаў