У Полацку дадуць новую назву масту

13.10.2020

Паважаныя палачане!

Ужо зусім няшмат часу засталося да знамянальнай падзеі ў жыцці Полацка - адкрыцця пасля рэканструкцыі маста праз р. Заходняя Дзвіна. Праекціроўшчыкі і будаўнікі пастараліся захаваць гістарычныя асаблівасці ранейшага маста, зрабіць яго прыгожым і камфортным для пешаходаў, веласіпедыстаў і аўтамабілістаў.

Абноўлены мост мае патрэбу ў мілагучнай назве. Побач размешчана Ніжне-Пакроўская вуліца (адна з найстарэйшых у горадзе) і храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Зыходзячы з гэтага прапануецца назва - Пакроўскі мост. Ці ж па назве вуліцы, якая праходзіць праз яго - Юбілейны. Магчымы таксама варыянт - Успенскі (аднайменная вуліца бярэ пачатак ад маста ў бок мікрараёна Ноўка).

Прапануем жыхарам даць назвы ўсім мастам горада Полацка.

Вашы варыянты назваў і меркаванні прымаюцца да 20 кастрычніка 2020 г. на электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Полацкага райвыканкама.