Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе

02.09.2020

Полацкі раённы выканаўчы камітэт інфармуе аб тым, што адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Віцебск» (далей – СЭЗ «Віцебск») з'яўляецца дзяржаўным органам кіравання з задачай прыцягнення інвестыцый у эканоміку краіны і рэгіёну з выкарыстаннем дзейных у СЭЗ прэферэнцый.

На тэрыторыі Полацкага рэгіёна размешчаны сектар № 14 СЭЗ «Віцебск»(5 участкаў):

- Участак № 1 плошчай 150,3019 га, на тэрыторыі якога размешчана ААТ «Полацк-Шкловалакно»;

- участак № 2 плошчай 4,6722 га, размешчаны паблізу ААТ «Полацк-Шкловалакно»;

- участак № 3 плошчай 11,9337 га, размешчаны на тэрыторыі ААТ «Тэхналіт Полацк» па вул. Ленінградская ў г. Полацку;

- участак № 4 плошчай 61,1888 га, на тэрыторыі якога размешчана СТАА «Наваполацкі завод тэхналагічных металаканструкцый» у в. Фарынава Полацкага раёна;

- участак № 5 плошчай 3,5494 га, размешчаны паблізу ААТ «Тэхналіт Полацк» па вул. Ленінградская ў г.Полацку.

На названых участках размешчаны прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю экспартаарыентаванай прадукцыі. Прапанаваныя льготы пры атрыманні статусу рэзідэнта СЭЗ «Віцебск» дазволяць вашаму прадпрыемству павялічыць колькасць выпускаемай прадукцыі, стварыць новыя працоўныя месцы, асвоіць новыя рынкі збыту, палепшыць уласную інфраструктуру і, як следства, палепшыць эканоміку раёна ў цэлым.

З мэтай правядзення тлумачальнай працы, кансультавання па прававых і эканамічных пытаннях, што тычацца вядзення бізнесу ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Віцебск» 10 верасня 2020 года плануецца правядзенне сустрэчы з прадстаўнікамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва рэгіёну на базе Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта.

Запрашаем Вас прыняць удзел у сустрэчы з адміністрацыяй СЭЗ «Віцебск». Арыенціровачны час пачатку нарады - 11:00.

У выпадку вашай зацікаўленасці ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве просьба праінфармаваць упраўленне эканомікі Полацкага райвыканкама не пазней за 12.00 4 верасня 2020 года па электронным адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. тел. 43 88 47.

fgjtfrjy-min

Безымянный-min

gera-min