Віншаванне кіраўніцтва Полацкага раёна з Днём ведаў

31.08.2020

Паважаныя педагогі, навучэнцы і студэнты!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём ведаў!

Сёння вы стаіце на парозе новага навучальнага года, поўнага карысных ведаў, прарыўных адкрыццяў, высокіх дасягненняў. Гэта важная прыступка на шляху да развіцця і прафесійнага росту.

У Полацкім рэгіёне пытанні адукацыі - ў прыярытэце. У цэнтры ўвагі - стварэнне сучасных умоў для навучання. Многае робіцца для падтрымкі талентаў у навуцы, творчасці, спорце. І моладзь трымае высокую планку, годна прадстаўляючы раён і вобласць на ўсіх узроўнях.

Асаблівыя словы падзякі ў гэты святочны дзень - настаўнікам Полатчыны за самаадданасць сваёй справе, за ўменне выслухаць і падтрымаць хлопцаў, а таксама натхніць іх на заваяванне новых вяршыняў. 

Дарагія сябры! Юнацтва - самая выдатная пара ў жыцці чалавека. Адважвайцеся, плануйце, стаўце амбіцыйныя мэты і ніколі не спыняйцеся на дасягнутым! Плённага вам навучальнага года, поспехаў ва ўсім, шчырых сяброў, станоўчых эмоцый!
Са святам!

Ігар Маркавіч,
старшыня Полацкага раённага
выканаўчага камітэта

Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага раённага
Савета дэпутатаў