Падоўжаны тэрмін прыёму дакументаў на аказанне матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года

28.08.2020

На падставе рашэння Полацкага раённага Савета дэпутатаў ад 27.08.2020 №142 «Аб змяненні рашэння Полацкага раённага Савета дэпутатаў ад 9 ліпеня 2020 г. №137» падоўжаны тэрмін прыёму дакументаў на аказанне матэрыяльнай дапамогі да новага навучальнага года ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады», зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2016г. №200 па 25 верасня 2020г. уключна.

Прыём дакументаў ажыццяўляецца ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна» з 10 ліпеня па 25 жніўня 2020 года па адрасе: г. Полацк, вул. Свярдлова, 14, каб. № 9

кантактны тэлефон 46 11 58

штодня з 8.00 да 17.00

(абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00)

выхадныя дні - субота, нядзеля

Для выплаты матэрыяльнай дапамогі неабходна прадставіць наступныя дакументы:

- заява на аказанне матэрыяльнай дапамогі;

- дакумент, які сведчыць асобу (і ксеракопіі стар: 30-31, 32-33, рэгістрацыя);

- пасведчання аб нараджэнні дзяцей (і іх ксеракопіі);

- даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і;

- даведкі ўстановы адукацыі (дзе навучаюцца дзеці);

- іншыя дакументы, якія пацвярджаюць права на аказанне матэрыяльнай дапамогі;

- выпіску ўкладнога рахунку, адкрытага ў ЦБП 216 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г.Полацку.