Падаходны падатак з сувенірнай і памятнай прадукцыі, прызоў, падарункаў!

23.02.2026

У 2026 годзе ў ПК з'явілася норма, якая рэгулюе выплату падаходнага падатку з сувенірнай прадукцыі, якая ўручаецца на мерапрыемствах.

Так, не прызнаюцца аб'ектам падаткаабкладання падаходным падаткам даходы ў выглядзе сувенірнай і памятнай прадукцыі, кошт якой не перавышае 259 рублёў ад кожнай крыніцы на працягу каляндарнага года.

Калі кошт сувенірнай прадукцыі, атрыманай з адной арганізацыі, перавысіць 259 рублёў, то падаходнаму падатку падлягае толькі сума перавышэння.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне