Камплектацыя транспартных сродкаў, якія перавозяць небяспечныя грузы

20.02.2026

Адным з прыярытэтных і эфектыўных напрамкаў кантрольна-прафілактычнай работы, накіраванай на павышэнне ўзроўню бяспекі перавозкі небяспечных грузаў, з'яўляецца правядзенне мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару (далей - мерапрыемствы) сумесна з супрацоўнікамі АДАІ Полацкага РАУС у дачыненні да транспартных сродкаў, якія перавозяць небяспечныя грузы па дарогах агульнага карыстання. Па выніках праведзеных мерапрыемстваў найбольш характэрным парушэннем з'яўляецца не ўкамплектаванасць транспартных сродкаў.

Згодна з пунктамі 160, 164, 165 Правілаў па забеспячэнні бяспекі перавозкі небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам у Рэспубліцы Беларусь, вадзіцелі механічных транспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць перавозку небяспечных грузаў аўтамабільным транспартам транспартныя сродкі павінны камплектавацца:

1. Вогнетушыцелем:

  • мінімум двума вогнетушыцелямі, адзін з якіх мінімальнай масай зарада 2 кг, прыдатны для тушэння пажару ў маторным аддзяленні або кабіне, а ёмістасць дадатковых вогнетушыцеляў вызначаецца наступным чынам:
  • на транспартных адзінках тэхнічна дапушчальнай максімальнай масай больш за 7,5 т мінімальная сукупная маса зарада дадатковых вогнетушыцеляў павінна складаць 10 кг, пры ўмове, што адзін з іх будзе мінімальнай масай зарада 6 кг. Мінімальная сукупная маса зарада ўсіх вогнетушыцеляў на транспартную адзінку павінна складаць 12 кг;
  • на транспартных адзінках тэхнічна дапушчальнай максімальнай масай ад 3,5 т да 7,5 т мінімальная сукупная маса зарада дадатковых вогнетушыцеляў павінна складаць 6 кг, пры ўмове, што адзін з іх будзе мінімальнай масай зарада 6 кг. Мінімальная сукупная маса зарада ўсіх вогнетушыцеляў на транспартную адзінку павінна складаць 8 кг;
  • на транспартных адзінках тэхнічна дапушчальнай максімальнай масай да 3,5 т мінімальная сукупная маса зарада дадатковых вогнетушыцеляў павінна складаць 2 кг, дапускаецца выкарыстоўваць некалькі дадатковых пераносных вогнетушыцеляў, пры ўмове, што адзін з іх будзе мінімальнай масай зарада 2 кг. Мінімальная сукупная маса зарада ўсіх вогнетушыцеляў на транспартную адзінку павінна складаць 4 кг.
  • транспартныя сродкі для перавозкі небяспечных грузаў, упакаваных у абмежаваных або вызваленых колькасцях, а таксама перавозiмыя ў адпаведнасці з пунктам 1.1.3.6 Дадатку А да пагаднення ДАПНГ ва ўпакоўках камплектуемых адным вогнетушыцелем масай зарада не менш за 2 кг, прыдатным для тушэння пажару ў рухавіку або кабіне транспартнага сродку.

2. Не менш чым двума супрацьадкатнымі ўпорамі на кожны транспартны сродак (звяно аўтацягніка), памеры якіх адпавядаюць дыяметру колаў.

3. Двума знакамі аварыйнага прыпынку.

4. Аптэчкай першай дапамогі для аснашчэння транспартных сродкаў (аўтамабільнай).

5. Аварыйнай камізэлькай для кожнага члена экіпажа.

6. Пераноснымі асвятляльнымі прыборамі для кожнага члена экіпажа.

7. Супрацьпажарным палотнішчам (пры перавозцы небяспечных грузаў са знакамі небяспекі № 2, 3, 4.1, 4.2, 4.3).

8. Лапатай, дрэнажнай пасткай для прадухілення траплення небяспечных рэчываў у сістэму каналізацыі, скрыняй з сухім пяском масай 25 кг (пры перавозцы небяспечных грузаў са знакамі небяспекі № 3, 4.1, 4.3, 8, 9). У якасці дрэнажных пастак могуць выкарыстоўвацца спецыяльныя пакрыццi, пакрыццi гумовыя або брызентавыя кілімкі памерам не менш 1х1 м.

9. Двума ліхтарамі аўтаномнага харчавання з перарывістымі або пастаяннымі агнямі аранжавага колеру.

10. Двума знакамі "небяспека" з уласнай апорай.

11. У выпадках, прадугледжаных у пісьмовых інструкцыях, пашпарце бяспекі рэчыва, транспартны сродак камплектуецца сродкамі нейтралізацыі перавозімага небяспечнага рэчыва і сродкамі індывідуальнай абароны кіроўцы і суправаджальніка персаналу.

12. Адсутнічаюць сродкі абароны вачэй і вадкасць для прамывання вачэй у адпаведнасці з пісьмовымі інструкцыямі ДАПНГ п. 8.1.5.2 прыкладання В.

У мінулым 2025 г, у дадзеным раёне аварый і інцыдэнтаў не зарэгістравана.