У адпаведнасці з пунктамі 7,8 артыкула 19 Закона "Аб абыходжанні з адходамі":
- фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх падзел па відах у адпаведнасці з умовамі, створанымі для гэтага арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) якія прадстаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, альбо юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць выдаленне адходаў спажывання;
- уласнікі адходаў спажывання пры немагчымасці іх выкарыстання ў адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі законам "Аб абыходжанні з адходамі" і іншымі актамі заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, у тым ліку абавязковымі для выканання тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, абавязаны прыняць меры па размяшчэнні адходаў спажывання ў санкцыянаваных месцах захоўвання адходаў.
Санкцыянаваныя месцы захоўвання адходаў спажывання вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў схемах абыходжання з камунальнымі адходамі (пункт 6 артыкула 26 Закона "Аб абыходжанні з адходамі").
Усе адходы спажывання адносяцца да камунальных адходаў, абыходжанне з якімі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічнага кодэкса ўсталяваўшайся практыкі ТКП 17.11-08-2024 (33040/33140) "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі2 (далей - ТКП 17.11-08-2024). ТКП 17.11-08-2024 устанаўлівае патрабаванні па зборы, падзелу па відах і выдаленні камунальных адходаў.
Так, паасобнаму збору падлягаюць наступныя камунальныя адходы: адходы паперы і кардона, адходы шкла, пластмас, металу, раслінныя, драўняныя, буйнагабарытныя, будаўнічыя адходы, адходы электрычнага і электроннага абсталявання, адходы элементаў харчавання, зношаныя шыны, адходы адпрацаваных алеяў, ртуцьзмяшчаючыя адходы і адходы лекавых сродкаў.
Збор буйнагабарытных, будаўнічых адходаў, драўняных адходаў, зношаных шын ажыццяўляецца ў спецыяльных кантэйнерах (бункерах) вялікай ёмістасці або ў асобных адсеках, арганізаваных на кантэйнерных пляцоўках.
У адпаведнасці з патрабаваннямі ТКП 17.11-08-2024 не дапускаецца:
- размяшчэнне камунальных адходаў у несанкцыянаваных месцах часовага захоўвання і пахавання;
- размяшчэнне будаўнічых і раслінных адходаў у кантэйнерах для другасных матэрыяльных рэсурсаў;
- спальванне камунальных адходаў насельніцтвам.
Парушэнне патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі цягне адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 16.44 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя


















