Памятка для фізічных асоб па абыходжанні з адходамі

19.02.2026

1. Фізічныя асобы абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх падзел па відах.

2. Паасобнаму збору падлягаюць наступныя камунальныя адходы спажывання:

  • адходы паперы і кардона;
  • адходы шкла;
  • адходы пластмас;
  • адходы металу;
  • драўняныя адходы;
  • зношаныя шыны;
  • раслінныя адходы;
  • буйнагабарытныя адходы;
  • будаўнічыя адходы;
  • адходы электрычнага і электроннага абсталявання;
  • адходы адпрацаваных масел;
  • ртуцьзмяшчаючыя адходы;
  • харчовыя адходы;
  • адходы элементаў харчавання;
  • адходы лекавых сродкаў.

3. Не дапускаецца:

  • размяшчэнне вышэйназваных адходаў у кантэйнеры для змешаных камунальных адходаў;
  • размяшчэнне будаўнічых і раслінных адходаў у кантэйнеры для другасных матэрыяльных рэсурсаў;
  • спальванне камунальных адходаў насельніцтвам, за выключэннем часткі ствалоў выдаленых дрэў, пнявой каранёвай драўніны і раслінных адходаў на зямельных участках, якія належаць грамадзянам на праве ўласнасці або іншай законнай падставе, з захаваннем патрабаванняў Правілаў пажарнай бяспекі для жылых дамоў, пабудоў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых дамоў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садоўніцтва, дач, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва;
  • размяшчэнне камунальных адходаў па-за санкцыянаваных месцаў.

4. Адходы металу падлягаюць збору (нарыхтоўцы) у пунктах прыёму (нарыхтоўкі). Дапускаецца размяшчэнне насельніцтвам адходаў упакоўкі з металу, металічных прадметаў хатняга ўжытку ў кантэйнеры для збору другасных матэрыяльных рэсурсаў.

5. Акумулятарныя батарэі для транспартных сродкаў, сродкаў індывідуальнай мабільнасці, аўтамабільныя каталізатары і падобныя ім адходы металу падлягаюць збору спецыялізаванымі арганізацыямі.

6. Ртуцьзмяшчаючыя адходы, прадстаўленыя газаразраднымі ртуцьзмяшчаючымі лямпамі (кампактна-люмінесцэнтныя энергазберагальныя, люмінесцэнтныя трубчастыя, дугавыя, ультрафіялетавага выпраменьвання), якія страцілі спажывецкія ўласцівасці, падлягаюць збору ў пунктах прыёму (нарыхтоўкі) і юрыдычнымі асобамі, ажыццяўляючымi рознічны гандаль у нехарчовых магазінах усіх тыпаў, шляхам устаноўкі спецыяльных кантэйнераў (выключаючых магчымасць механічнага пашкоджання) для самастойнага размяшчэння там адходаў фізічнымі асобамі або шляхам перадачы адходаў упаўнаважанаму работніку гандлёвага аб'екта, а таксама шляхам устаноўкі спецыяльных кантэйнераў у адміністрацыйных, грамадскіх і іншых будынках.

7. Ртутныя тэрмометры непашкоджаныя, якія страцілі свае спажывецкія ўласцівасці, падлягаюць збору ў аптэках першай катэгорыі, бальніцах, паліклініках, амбулаторыях і іншых арганізацыях, якія аказваюць насельніцтву медыцынскія паслугі, шляхам перадачы адходаў упаўнаважанаму работніку такіх арганізацый.

8. Адходы элементаў харчавання падлягаюць збору:

  • шляхам ўстаноўкі спецыяльных кантэйнераў у адміністрацыйных, жылых і грамадскіх будынках;
  • юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль у гандлёвых аб'ектах усіх тыпаў і відаў шляхам устаноўкі спецыяльных кантэйнераў для самастойнага размяшчэння такіх адходаў фізічнымі асобамі або шляхам перадачы адходаў упаўнаважанаму работніку гандлёвага аб'екта.

9. Адходы электрычнага і электроннага абсталявання падлягаюць збору:

  • у цэнтрах для паасобнага збору камунальных адходаў спажывання;
  • юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль у спецыялізаваных, вузкаспецыялізаваных нехарчовых крамах, неспецыялізаваных крамах з камбінаваным асартыментам нехарчовых тавараў і крамах з універсальным асартыментам нехарчовых тавараў;
  • спецыялізаванымі арганізацыямі па заяўках фізічных асоб;
  • у пунктах прыёму (нарыхтоўкі).

10. Збор буйнагабарытнага і сярэднегабарытнага электрычнага і электроннага абсталявання, страціўшага спажывецкія ўласцівасці, забяспечваецца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль шляхам адвядзення спецыяльных месцаў і ўстаноўкі спецыяльных кантэйнераў на тэрыторыі гандлёвых аб'ектаў або прылеглай да іх тэрыторыі для самастойнага размяшчэння там адходаў фізічнымі асобамі або шляхам перадачы адходаў упаўнаважанаму работніку гандлёвага аб'екта.

11. Збор адходаў дробнагабарытнага электрычнага і электроннага абсталявання, страціўшага спажывецкія ўласцівасці, забяспечваецца юрыдычнымі асобамі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль шляхам устаноўкі спецыяльных кантэйнераў для самастойнага размяшчэння там адходаў фізічнымі асобамі або шляхам перадачы адходаў упаўнаважанаму работніку гандлёвага аб'екта, а таксама шляхам устаноўкі спецыяльных кантэйнераў у адміністрацыйных і грамадскіх будынках.

12. Зношаныя шыны і адпрацаваныя масла падлягаюць збору:

  • у цэнтрах для паасобнага збору камунальных адходаў спажывання;
  • на станцыях тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў і ў іншых арганізацыях аўтасэрвісу, якія аказваюць шынамантажныя і шынарамонтныя паслугі і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў;
  • у гаражных кааператывах;
  • у пунктах прыёму (нарыхтоўкі).

13. Збор адпрацаваных масел у гаражных кааператывах ажыццяўляецца шляхам устаноўкі спецыяльных ёмістасцяў. Ёмістасці ўстанаўлiваюцца на цвёрдае воданепранікальнае пакрыццё і павінны мець спецыяльную маркіроўку або налепку з адпаведным надпісам. Вываз ажыццяўляецца арганізацыяй, якая аказвае паслугі па абыходжанні з камунальнымі адходамі па заяўцы.

14. Збор і захоўванне зношаных шын на станцыях тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў і ў іншых арганізацыях аўтасэрвісу, якія аказваюць шынамантажныя і шынарамонтныя паслугі і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў, у гаражных кааператывах ажыццяўляюцца ў арганізаваных месцах для часовага захоўвання.

15. Адходы лекавых сродкаў, за выключэннем вадкіх лекавых форм, падлягаюць абавязковаму збору ў аптэках плошчай не менш за 100 м2, бальніцах, паліклініках, амбулаторыях, шляхам устаноўкі спецыяльных кантэйнераў для самастойнага размяшчэння адходаў фізічнымі асобамі або шляхам перадачы адходаў упаўнаважанаму работніку арганізацый. Вываз ажыццяўляецца арганізацыяй, якая аказвае паслугі па абыходжанні з камунальнымі адходамі або спецыялізаванай арганізацыяй па заяўцы..

16. Раслінныя адходы падлягаюць кампаставанню, ферментацыі або выкарыстоўваюцца па іншым прызначэнні.

17. Раслінныя адходы, якія ўтвараюцца на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў:

  • кампастуюцца або выкарыстоўваюцца па іншым прызначэнні;
  • размяшчаюцца ў стандартныя кантэйнеры аб'ёмам да 400 л, у біяраскладальныя пакеты або збіраюцца іншым спосабам для наступнага вывазу (выдалення).

18. Будаўнічыя адходы, якія ўтвараюцца пры выкананні работ па перапланіроўцы і перабудове жылых памяшканняў у шматкватэрных жылых дамах, будынках інтэрнатаў, выдаляюцца арганізацыямі, якія аказваюць паслугі па абыходжанні з камунальнымі адходамі, па заяўцы юрыдычных асоб, якія выконваюць работы, альбо ўласніка (вытворцы) адходаў.

19. Будаўнічыя адходы, якія ўтвараюцца пры выкананні работ па перапланіроўцы і перабудове ў аднакватэрных і блакіраваных жылых дамах, а таксама работы, якія выконваюцца пры ўзвядзенні, рэканструкцыі, мадэрнізацыі, зносе на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва аднакватэрных і блакіраваных жылых дамоў, выдаляюцца арганізацыямі, якія аказваюць паслугі па абыходжанні з камунальнымі адходамі, па заяўцы юрыдычных асоб, якія выконваюць работы, альбо ўласніка (вытворцы) адходаў.

20. Размяшчэнне будаўнічых адходаў у кантэйнеры для змешаных камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў, адсекі (бункеры, кантэйнеры) на кантэйнерных пляцоўках не дапускаецца.

21. У садаводчых таварыствах і дачных кааператывах падлягаюць паасобнаму збору:

  • другасныя матэрыяльныя рэсурсы;
  • раслінныя адходы;
  • буйнагабарытныя і будаўнічыя адходы.

Вычарпальны пералік патрабаванняў да абыходжання з камунальнымі адходамі выкладзены ў ТКП 17.11-08-2024 (33040/33140) "Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Тэхнічныя патрабаванні да абыходжання з камунальнымі адходамі".