Паважаныя жыхары і госці Полацкага раёна і г. Полацка!

19.02.2026

На тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна пачасціліся выпадкі ўчынення злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян з выкарыстаннем камп'ютарнай тэхнікі, а менавіта - крадзеж грашовых сродкаў з банкаўскіх плацежных карт грамадзян.

Аддзел унутраных спраў Полацкага райвыканкама інфармуе: з 25 па 28 лютага 2026 года органамі ўнутраных спраў праводзяцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага – узрост!", накіраванае на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў у дачыненні да пажылых і састарэлых грамадзян.

Так, супрацоўнікі штодня наведваюць састарэлых грамадзян па растлумачэнню спосабаў абароны ад ашуканскіх дзеянняў:

Спосабы абароны ад званкоў махляроў:

  • пры званках невядомых асоб, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка, на мэсэнджары "Вайбер", "Ватсап" з абаненцкага нумара з лагатыпам банка, паведаміце, што вы ператэлефануеце, і набярыце адзін з кантактных нумароў тэлефона, указаных на абароце банкаўскай карты альбо на сайце банка, дзе можаце ў супрацоўніка банка ўдакладніць узнікшыя пытанні, у тым ліку ўдакладніць, ці рабiлі супрацоўнікі банка званок;
  • не паведамляйце трэцім асобам поўныя рэквізіты вашай банкаўскай карты (асабліва CVV (CVC) - код на адваротным баку карты (3-хзначны нумар);
  • не пераходзьце па падазроных спасылках, не адкрывайце падазроныя сайты ў глабальнай сетцы Інтэрнэт; карыстайцеся праверанымі сайтамі;
  • не размяшчайце ў глабальнай сетцы Інтэрнэт свае персанальныя дадзеныя, дадзеныя пашпарта або іншых дакументаў, рэквізіты банкаўскай плацежнай карты;
  • пры правядзенні якіх-небудзь плацяжоў у глабальнай сетцы Інтэрнэт, стварыце віртуальную аплатную карту, на якую па меры неабходнасці пераводзьце патрэбную суму грашовых сродкаў;
  • пры тэлефанаванні УП "Водаканал", замена лічыльнікаў, пры замене дамафона, набыццi квіткоў, продажу на сайце "Куфар" - ні ў якім разе не паведамляем ні якія персанальныя дадзеныя.

Памятаеце! Вы не самотныя - ёсць людзі, якія гатовыя аказаць вам дапамогу і падтрымаць вас, тэлефануйце 102. Махлярства можна спыніць!

19 02 26 32

 

Ст. інспектар прафілактыкі ААПП Т. В. Саковіч