Падрыхтуйцеся да зімовага перыяду

16.01.2026

З прыходам зімовага сезону ўладальнікі дач пачынаюць радзей наведваць свае загарадныя дамы. У сувязі з чым крадзяжы пачынаюць адбывацца ўсё часцей.

Напрыклад: у начны час 57-гадовы грамадзянін без пэўнага месца жыхарства, пашкодзіўшы навясны замок, пракраўся ў хлеў на тэрыторыі ўчастка ў садовым таварыстве Полацкага раёна. З хлява мужчына выкраў бензакасу, шліфмашынку і шурупавёрт. Пасля чаго электраінструмент прадаў розным грамадзянам, а грошы выдаткаваў на свае патрэбы.

Зламыснікі палююць за ўсім, што можна лёгка панесці: посудам, асабістымі рэчамі, прадуктамі, электраінструментамі, будаўнічымі матэрыяламі.

Спосабы здзяйснення крадзяжоў з дачных дамоў адрозніваюцца вялікай разнастайнасцю. Гэта падбор ключоў, выкарыстанне адмычак і іншых зладзейскіх інструментаў, выбіванне дзвярэй, пранікненне праз вокны, гарышчы.

Таму важна прыняць меры засцярогі:

  • прыбярыце каштоўныя рэчы - лепш за ўсё павезці іх з сабой ці пакінуць на захоўванне ў суседзяў;
  • умацуйце бяспеку - усталюйце надзейныя замкі на дзвярах, зачыніце вокны знутры і падумайце аб рашотках або аканіцах;
  • часцей наведвайце сваю дачу - рэгулярныя візіты дазволяць вам заўважыць кожнае змяненне;
  • дамовіцеся з суседзямі аб дапамозе - папрасiце іх сачыць за вашым домам і паведамляць аб любых падазроных дзеяннях;
  • выкарыстоўвайце тэхналогіі - разгледзьце варыянт устаноўкі відэаназірання і датчыкаў руху на ўчастку.

Калі крадзеж ўсё ж адбыўся, неадкладна паведаміце пра гэта ў міліцыю і паспрабуйце захаваць сляды злачынства.

Адказнасць за здзяйсненне гэтага віду злачынстваў наступае па артыкуле 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Не давайце зламысніку магчымасці вольнага доступу да вашай маёмасці, прыміце ўсе меры па яе захаванасці.

 

Начальнік АКВ
Полацкага РАУС I. С. Васільеў