Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае прыняць удзел у конкурсе на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку

16.01.2026

У мэтах фарміравання экалагічнай культуры і выхавання беражлівых адносін да прыроды ў падрастаючага пакалення грамадзян Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага на штогадовай аснове праводзіцца рэспубліканскі конкурс на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых групах:

  • ад 3 да 5 гадоў
  • ад 6 да 10 гадоў.

На конкурс дапускаюцца работы, выкананыя на працягу 2025 года ў любой тэхніцы, уключаючы аплікацыю, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да прыроды, захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, ахову навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Работы прадстаўляюцца ў каляровым варыянце на лістах фарматам ад А4 да А1.

Вынікі будуць падведзены ў тэрмін з 1 лютага да 1 мая ў 3 этапы:

  • з 1 лютага да 1 сакавіка – вызначэнне лепшых работ на раённым і гарадскім узроўнях;
  • з 2 сакавіка да 1 красавіка – выбары пераможцаў на абласным этапе;
  • з 2 красавіка да 1 мая – вызначэнне лепшых работ на рэспубліканскім узроўні.

Работы, аформленыя згодна з патрабаваннямі інструкцыі "Аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку", зацверджанай пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 2010 г. №32 (у рэдакцыі пастановы Мінпрыроды ад 27.05.2011 г. №20, ад 26.08.2022 N 44) прадастаўляць да 06.02.2026 г. у Наваполацкую гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па адрасе: вул. Камсамольская 10, тэл. 50-20-54.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 10 лютага 2026 года.