Вываз з краіны такой прадукцыі будзе ажыццяўляцца па разавых ліцэнзіях незалежна ад яе паходжання (у дзяржавы па-за ЕАЭС - пры змяшчэнні пад мытную працэдуру экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыі і рээкспарту).
Выдаваць ліцэнзіі будзе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) па ўзгадненні з Міністэрствам будаўніцтва і архітэктуры. Парадак аналагічны ўстаноўленаму Правіламі выдачы ліцэнзій і дазволаў на экспарт і (або) імпарт тавараў, уключаных у адзіны пералік тавараў, да якіх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлі з трэцімі краінамі, зацверджанымі рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 24 лістапада 2023 года №125.
Узгадняць выдачу ліцэнзій Мінбудархітэктуры будзе на працягу пяці рабочых дзён з дня прадастаўлення неабходных для гэтага дакументаў. Іх пералік, а таксама парадак выдачы і падставы для адмовы, выключэння вызначаны пастановай.
Дзеянне дакумента не распаўсюджваецца на тавары, што перамяшчаюцца ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі Беларусі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічае на працягу шасці месяцаў, за выключэннем пункта 9.
Наваполацкая гарадская і раённая
інспекцыя прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя
Артыкул падрыхтаваны з выкарыстаннем матэрыялаў БЕЛТА (https://belta.by/).


















