Прычыны банальныя: перакал печы, неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, а таксама банальная чалавечая бестурботнасць, якая можа прывесці да вялікай трагедыі.
4 студзеня ў 21-22 ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні жылога дома па вул. Кандраценка.
Па прыбыцці да месца выкліку адбывалася адкрытае гарэнне аднапавярховага двухкватэрнага дома.
У кватэры №1 пражывала пенсіянерка 1938 года нараджэння. Ратавальнікі знайшлі жанчыну ў падпаленым пакоі на падлозе без прытомнасці, вынеслі на свежае паветра і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў медыкі канстатавалі смерць пенсіянеркі. Гаспадыня кватэры №2 на момант пажару ў кватэры адсутнічала.
Агнём у доме пашкоджаны дах, столевае перакрыцце, сцены і маёмасць.
Прычына пажару высвятляецца.
Асноўныя прычыны пажараў у жылых памяшканнях па віне жыхароў:
- Невыкананне патрабаванняў бяспекі на кухні. Разліты раслінны алей, размешчаныя ручнікі паблізу фаерак пліты, блізкае размяшчэнне штор да пліты, пакінутая без нагляду ўключаная пліта – патэнцыйныя крыніцы ўзгарання.
- Пакінутыя без нагляду дзеці. Дзіцячая неасцярожнасць, свавольства і цікаўнасць займае не апошняе месца ў прычынах пажараў. Няўменне карыстацца электрапрыборамі і газам у сілу ўзросту абумоўліваюць высокую ступень небяспекі.
- Выкарыстанне ацяпляльных печаў у прыватных дамах з парушэннем патрабаванняў бяспекі. Выкарыстанне лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў для распальвання печы.
- Пакінутыя без нагляду ўключаныя абагравальнікі, выкарыстанне самаробных абагравальных прылад. Накрытыя ўключаныя абагравальныя прыборы тканінай.
- Неасцярожнае абыходжанне з агнём. Курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення.


















