У школьнікаў пачаліся зімовыя канікулы. І ў навагоднія святы, якія звычайна праходзяць весела, галоўнае - не забываць пра бяспеку. Пра тое, якія небяспекі могуць падпільноўваць дзяцей, і як іх папярэдзіць, распавяла начальнік ІСН Полацкага РАУС Марына Васільеўна Нам.
Калі ў дзяцей з'яўляецца шмат вольнага часу, у першую чаргу бацькам варта надаваць большую ўвагу баўленню часу сваіх дзяцей. Каб пазбегнуць непрыемных момантаў трэба яшчэ раз нагадаць аб важных правілах, захаванне якіх абавязкова.
Як паказвае практыка, асноўную пагрозу для здароўя дзіцяці ўяўляюць папулярныя катаннi на цюбінгах, выкарыстанне піратэхнічных вырабаў і няўважлівасць паблізу аўтамабільных дарог.
У перыяд канікул супрацоўнікі міліцыі правядуць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне здзяйснення правапарушэнняў падлеткамі, а таксама ў дачыненні да іх.
Асаблівую ўвагу супрацоўнікі праваахоўных органаў нададуць непаўналетнім, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа. Без увагі не застануцца і дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Іх будуць актыўна прыцягваць да спартыўных, культурных, прававых, інтэрактыўных мерапрыемстваў.
Бацькі, нагадваем вам, што без нагляду дарослых у дзяцей значна ўзрастаюць рызыкі, звязаныя са здароўем і нават жыццём. Таму дарослым варта нагадаць сваім дзецям аб правілах паводзін на дарозе і паблізу яе, на аб'ектах чыгуначнага транспарту і вадаёмах. Асаблівую ўвагу трэба надаць правілам лічбавай гігіены. У якасці альтэрнатывы гаджэтам дзяцей можна прыцягнуць да мерапрыемстваў, якія праходзяць ва ўстановах адукацыі. Акрамя таго, бацькі заўсёды павінны быць у курсе таго, як і дзе дзіця праводзіць вольны час.
Афіцыйны прадстаўнік
Полацкага РАУС В. С. Касянкова


















