Ці падлягае тавар маркіроўцы?

23.12.2025

Даведацца ці падлягае маркіроўцы той ці іншы тавар можна азнаёміўшыся з пералікам тавараў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.07.2011 № 1030 "Аб таварах, якія падлягаюць маркіроўцы", альбо з дапамогай мабiльнай праграмы "ePASS.MoBILe".

Так, пры сканаванні GTIN тавару (штрыхкодаў) у мабільнай праграме "ePASS.MoBILe" адлюстроўваецца інфармацыя, якая змяшчаецца ў банку дадзеных электронных пашпартоў тавараў, у тым ліку інфармацыя аб аднясенні кода ТН ЗЭД ЕАЭС адсканаванага тавару да пераліку тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне