Звярнуцца і задаць сваё пытанне падчас "прамой лініі" можна па тэлефоне: 46-23-68.
Спектр тэм разнастайны: ад пытанняў фінансава-гаспадарчай і вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў горада, сацыяльнай абароны насельніцтва, захаванне правоў грамадзян да працы мясцовых органаў улады.
Падчас "прамой тэлефоннай лініі" вы можаце падзяліцца прапановамі па актуальных праблемах развіцця рэгіёну, выказацца з нагоды работы службовых асоб вертыкалі, прадпрыемстваў і арганізацый, дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў.


















