Выдаецца з 1972 года. 12 нумароў у год на рускай і беларускай мовах. Заснавальнік - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Выданне прысвечана прыродзе Беларусі ва ўсёй яе разнастайнасці. У цэнтры ўвагі не толькі ўнікальныя прыродныя ландшафты, жывёльны і раслінны свет, але і ўсе аспекты, якія тычацца аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. На старонках выдання закранаюцца праблемы глабальнага змянення клімату, абыходжання з адходамі, чысціні вады і атмасфернага паветра, дзейнасці тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.
Выпускаецца дадатак "Юны натураліст", накіраваны на выхаванне ў дзяцей і моладзі беражлівых адносін да прыроды, што асвятляе дзейнасць Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, бібліятэк, устаноў адукацыі – удзельнікаў праектаў "Зялёныя школы", "Зялёныя класы беларускай сталіцы", "Iнжынерныя класы".
Падпісныя індэксы:
- 74926 - для індывідуальных падпісчыкаў
- 749262 - для прадпрыемстваў і арганізацый
- 74927 - (ільготны) індывідуальная падпіска для настаўнікаў і работнікаў сістэмы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
- 74928 - (ільготны) ведамасная падпіска для ўстаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і ўстаноў Міністэрства адукацыі
Аформіць падпіску можна:
- праз аддзяленні сувязі і на сайце РУП "Белпошта";
- праз сістэму "Belpressa.by";
- праз аўтаматызаваную сістэму АРІП;
- у крамах і павільёнах "БелДрук".



















