Мэта праекта:
- стварэнне сеткі экалагічных кармушак для птушак зімой;
- назіранне і вывучэнне паводзін птушак у гарадскім асяроддзі;
- фарміраванне адказных адносін да прыроды ў моладзі і жыхароў гарадоў.
Задачы праекта:
- аб'яднаць намаганні ўдзельнікаў праекта для падтрымкі біяразнастайнасці;
- правесці майстар-класы па вырабе кармушак для ўсіх жадаючых;
- вырабіць і перадаць гатовыя кармушкі для размяшчэння на экалагічных сцежках, у паркавых зонах, на тэрыторыі навучальных устаноў, іншых эколага-асветніцкіх аб'ектах.
Наваполацкая гарадская і раённая інспекцыя нагадвае!
У мэтах захавання дабрабыту дзікіх жывёл грамадзянам варта ўстрымацца ад кармлення птушак хлебам і іншай чалавечай ежай!
Нягледзячы на добрыя намеры гэта наносіць ім непапраўную шкоду!
Асноўныя прычыны адмовы ад кармлення:
- Непадыходзячы і небяспечны рацыён.
Хлеб, булкі, печыва і іншая выпечка не зьяўляюцца натуральнай ежай для вадаплаўных птушак. Такі рацыён прыводзіць да сур'ёзных парушэнняў стрававання, атлусцення, а ў выніку – да скарачэння працягласці жыцця.
- Страта натуральных інстынктаў.
Птушкі, якія прывыклі да лёгкадаступнай падачы, перастаюць самастойна здабываць сабе карысны і разнастайны корм. Гэта аслабляе іх здароўе і робіць залежнымі ад чалавека.
- Забруджванне асяроддзя пражывання.
Неядомыя рэшткі ежы хутка псуюцца на адкрытым паветры, выклікаюць гніенне і распаўсюджванне мікробаў, становяцца рассаднікам інфекцый, небяспечных і для саміх птушак, і для людзей.
- Парушэнне міграцыйных інстынктаў.
Падкормленыя птушкі могуць застацца зімаваць у гарадской мяжы, хоць у прыродзе павінны ляцець у вырай. Зімоўка ў непадрыхтаваных умовах часта заканчваецца для іх гібеллю ад холаду і бяскорміцы.
Артыкул падрыхтаваны з выкарыстаннем матэрыялаў BELTA


















