Штогадовая дабрачынная кампанія "Ёлка жаданняў"

02.12.2025

Беларускі Чырвоны Крыж з 01.12.2025 па 15.01.2026 арганізуе штогадовую дабрачынную кампанію "Ёлка жаданняў", з мэтай аказання дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетным сем'ям, няпоўным сем'ям, прыёмным і апякунскім сем'ям, сем'ям мігрантаў і бежанцаў, а таксама адзінокім пажылым людзям і людзям, якія знаходзяцца ў бальніцах сястрынскага догляду і хоспісах.

02 12 25 25Вы можаце дапамагчы ў зборы навагодніх падарункаў, цацак, адзення, абутку, пісьмовых, спартыўных, бытавых прылад, прадуктовых набораў і іншае або можаце прыняць удзел, зрабіўшы ахвяраванне праз сістэму АРІП.

Зрабі ахвяраванне праз сістэмы АРІП, iPay па наступных кроках:

Дабрачыннасць. Грамадскія аб'яднанні
Дапамога дзецям, дарослым
Беларускі Чырвоны Крыж
Выберыце адпаведную арганізацыю
Дабрачынны ўзнос
Увядзіце код акцыі "333"
Увядзіце суму

Мы будзем удзячныя ўсім, хто не застаўся абыякавым!

Давайце разам выканаем навагоднія мары!

Наш адрас: г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, д. 39,

тэлефон для даведак: 46-24-51

02 12 25 26