У рамках акцыі супрацоўнікі Полацкага РАУС сумесна з выхаванцамі ваенна-патрыятычнага клуба "Віцязь" правялі акцыю, накіраваную на асвету грамадзян аб найбольш актуальных відах кіберзлачынстваў.
Кібермахлярства - від махлярства, пры якім зламыснікі выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогіі для падману і крадзяжу грошай. Зламыснікі могуць выкарыстоўваць розныя метады, каб атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных і выкрасці грашовыя сродкі.
Асноўная задача акцыі - расказаць пра новыя віды кібермахлярства грамадзянам.
Хлопцы з энтузіязмам раздалі прафілактычныя ўлёткі "Асцярожна! Ашуканцы!" і распавялі наведвальнікам гандлёвага цэнтра пра тое, як не стаць ахвярай падману, а таксама пра сучасныя спосабы махлярства, распаўсюджаныя ў цяперашні час.
Размаўляючы з грамадзянамі, хлопцы заклікалі кожнага быць асцярожным пры выкарыстанні банкаўскіх карт, не выдаваць звесткі аб рэквізітах і паролях, не давяраць паведамленням аб блакаванні карт, а таксама не ажыццяўляць перадаплату за тавар па аб'явах, размешчаных у сетцы Інтэрнэт.
Палачане актыўна разбіралі тэматычныя памяткі не толькі для сябе, але і сваякам і знаёмым, каб падзяліцца важнай інфармацыяй і папярэдзіць іх аб схемах махляроў.
Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС В.С. Касянкова


















