Супрацоўнікі аддзела ДАІ Полацкага РАУС выступілі перад навучэнцамі Полацкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа

01.12.2025

Начальнік аддзела ДАІ Полацкага РАУС падпалкоўнік міліцыі Малчанаў Васіль выступіў перад студэнтамі каледжа з двума актуальнымі пытаннямі.

У першую чаргу Васіль Сяргеевіч распавёў аб правілах бяспекі на восеньскай дарозе: паблізу праезнай часткі, пры яе скрыжаванні. Асаблівая ўвага была нададзена неабходнасці пазначаць сябе ў цёмны час сутак спецыяльнымі святлоадбівальнымі элементамі.

Таксама дзецям нагадалі аб адказнасці за парушэнне ПДР, у частцы кіравання транспартным сродкам без права кіравання, у стане алкагольнага ап'янення, парушэнне патрабаванняў правілаў абгону і перавышэння хуткасці. Часцяком хлопцы грэбуюць самымі сур'ёзнымі парушэнні, за якія можна паплаціцца не толькі вялікім штрафам, але і ўласным жыццём.

Другой тэмай для дыялогу была прафарыентацыйная работа. Падпалкоўнік міліцыі распавёў навучэнцам аб службе ў міліцыі, звярнуў увагу на сацыяльныя гарантыі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікам органаў унутраных спраў і перспектывы службы. Таксама пазначыў усе нюансы працы Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі.

Падчас сустрэчы хлопцы змаглі атрымаць вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавяць, паглядзець і апрабаваць службовы транспарт аддзела ДАІ.

 

Афіцыйны прадстаўнік Полацкага РАУС В. С. Касянкова