Сцэнар заўсёды аднолькавы. Пажылым грамадзянам на хатні або мабільны тэлефон у розных мэсэнджарах тэлефануе незнаёмы абаненцкі нумар. У трубцы пенсіянер чуе плачучы голас нібыта сваёй дачкі, сына, альбо ўнука або ўнучкі, магчыма нават следчага, які для пераканаўчасці абавязкова дашле сваё службовае пасведчанне, які распавядае пра аварыю і крымінальную адказнасць у дачыненні да блізкага сваяка мэты ашуканцаў — пажылога чалавека. І каб сын, дачка, унук ці іншы не апынуўся ў турме — трэба тэрмінова аплаціць пацярпелым дарагое лячэнне, ці даць хабар следчаму, каб "замяць" крымінальную справу.
Як правіла, ашуканцы просяць перадаць суму грашовых сродкаў кур'еру. Пажылыя грамадзяне, знаходзячыся ў стане эмацыйнага ўзрушэння, вераць, што размаўляюць з роднымі людзьмі альбо са следчым, і згаджаюцца на перадачу грашовых сродкаў дзеля выратавання сваіх блізкіх.
Пенсіянеры аддаюць усе свае зберажэнні, а таксама збіраюць прадметы першай неабходнасці для блізкага чалавека, якія могуць яму спатрэбіцца, і чакаюць курьера.
За пакетамі з грашыма і адзеннем да пажылых грамадзян аферысты адпраўляюць кур'ераў, якіх спецыяльна шукаюць і наймаюць праз розныя сацыяльныя мэсэнджары, такія як "VіЬег" і "ТеІедгам". Нярэдка дадзенымі кур'ерамі становяцца непаўналетнія, якія цікавяцца аб'явамі аб хуткім і лёгкім заробку грашовых сродкаў. У апошні час ашуканцы ўсё часцей за грашовымі сродкамі, адпраўляюць кіроўцаў таксі або работнікаў службы дастаўкі, адпраўляючы ім у мэсэнджары заказ аб неабходнасці забраць і даставіць пакет (сумку) да заказчыка, які ў сваю чаргу, таксама з'яўляецца звяном у схеме ашуканцаў. Кур'еры, у сваю чаргу, па ўказанні куратараў пераводзяць грашовыя сродкі на паказаны куратарам рахунак, нярэдка які з'яўляецца рахункам у замежным банку альбо на крыпта-кашалькі.
Кіроўцам таксі і службаў дастаўкі, каб пазбегнуць удзелу ў ашуканскай схеме, рэкамендуем звяртаць увагу на эмацыйны стан асоб, якія перадаюць ім пасылкі, пакеты з рэчамі. Калі ёсць хоць доля падазрэння ў такой замове, неабходна паведаміць органам унутраных спраў і заставацца на месцы, чакаючы прыезду супрацоўнікаў.
Неабходна нагадаць пажылым бацькам і сваякам аб правілах зносін па тэлефоне ў сацыяльных мэсэнджарах "Vіbег", "Теlеgram". У выпадку, калі паступае такі званок і невядомая асоба паведамляе аб "ДТЗ", ні ў якім разе нельга ўступаць у дыялог, а варта неадкладна перапыніць размову. Затым тэрмінова ператэлефанаваць сапраўднаму сыну, дачцы ці ўнуку і ўнучцы, і асабіста пераканацца, што з ім усё добра.
Варта адзначыць, што кур'еры нароўні з ашуканцамі нясуць крымінальную адказнасць, прадугледжаную арт.209 КК Рэспублікі Беларусь, а таксама абавязак па кампенсацыі матэрыяльнай шкоды грамадзянам. Засцерагiце сябе, сваіх родных і блізкіх, зберажыце свае зберажэнні ад махляроў.
Намеснік начальніка
Полацкага РАУС -
Начальнік КМ М.П. Крацёнак


















