Да ўвагі індывідуальных прадпрымальнікаў!

21.11.2025

У адпаведнасці з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны прадстаўляць у падатковыя органы падатковыя дэкларацыі (разлікі) у выглядзе электроннага дакумента, падпісанага ЭЛП.

Індывідуальны прадпрымальнік - уладальнік ID-карты мае магчымасць працаваць у асабістым кабінеце плацельшчыка і накіроўваць розныя электронныя дакументы без дадатковага выкарыстання атрыбутнага сертыфіката. ID-карта выдаецца тэрмінам на 10 гадоў. Адначасова з яе выдачай выпускаецца сертыфікат адкрытага ключа таксама на 10 гадоў.

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне