Падатак на прафесійны даход!

21.11.2025

Грамадзяне, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, пры наяўнасці пісьмовай згоды аднаго з законных прадстаўнікоў, маюць права ажыццяўляць самастойную прафесійную дзейнасць.

Пры ажыццяўленні прафесійнай дзейнасці праз дадатак "Падатак на прафесійны даход" неабходна пацвердзіць наяўнасць пісьмовай згоды законнага прадстаўніка (дадатковае прадстаўленне такой згоды ў падатковы орган не патрабуецца).

Пералік відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці, устаноўлены Пастановай Савета Міністраў ад 28.06.2024 №457 (дадатак 2).

Інспекцыя МПЗ па Полацкім раёне