Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік

29.10.2025

Мерапрыемствы 31.10.2025 – 07.11.2025

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ АРХІТЭКТУРЫ САФІЙСКАГА САБОРА:

Выстава "Археалагічныя артэфакты з тэрыторыі Ніжняга замка". На выставе прадстаўлены шэраг прадметаў XI-XVIII стст., выяўленых падчас раскопак 2023 года на тэрыторыі Ніжняга замка (стадыён "Спартак"). Навукоўцы выявілі мноства матэрыялаў, якія сведчаць аб тым, што на дадзенай тэрыторыі ў канцы X-XI стст. размяшчаўся і актыўна функцыянаваў буйны, найстаражытны на тэрыторыі Полацкага княства ювелірны квартал. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены артэфакты Х-пачатку ХХ стст., у ліку якіх шмат прадметаў, звязаных з апрацоўкай каляровых металаў у X-XI стст.

Тэл.: +375 214 46-53-40

КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА САФІЙСКАГА САБОРА:

2 лістапада 2025 г. 15:00 Дзве стыхіі аргана. Лаўрэат міжнародных конкурсаў Хірока Іноуэ - орган (Японія)

Тэл.: + 375(214)46-53-34, 46-17-51 (каса)

26 кастрычніка — 30 лістапада 2025 г. XXX Міжнародны фестываль арганнай музыкі "ЗВАНЫ САФІІ"

Тэл.: + 375(214)46-53-34, 46-17-51 (каса)

СТАЦЫЯНАРНАЯ ВЫСТАВА "ПРАГУЛКА ПА НІЖНЕ-ПАКРОЎСКАЙ":
(Домік Пятра I)

Экспазіцыя знаёміць з гісторыяй вуліцы Ніжне-Пакроўскай, распавядае пра людзей, якія жылі на гэтай вуліцы, аб пабудовах і ўстановах, якія знаходзіліся там у той час. Музей размяшчаецца ў помніку архітэктуры XVII ст. - доміку Пятра I, гэта самы стары грамадзянскі будынак горада Полацка.

Выстава "Сімфонія фарфору". На выставе экспануецца больш за 110 экспанатаў савецкага перыяду (1920-1980 гг.). Гэта казачныя і літаратурныя героі, цыркавыя артысты, балерыны і спартсмены, жывёлы, рыбы, птушкі і многае іншае. Кожная статуэтка - гэта маленькая гісторыя, складзеная ў далікатнай кераміцы. Калекцыя належыць прыватнаму калекцыянеру з п. Нарач Мядзельскага раёна Віктару Васільевічу Майсеенку.

Тэл.: + 375 (214) 43-81-16.

МУЗЕЙ БЕЛАРУСКАГА КНІГАДРУКАВАННЯ

Выстава "Выданні летапісаў і хронік XII-XVIII стст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея"

На выставе прадстаўлены першыя выданні, а таксама перавыданні XVI-XIX стагоддзяў летапісаў і хронік, на старонках якіх узнікае гісторыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку і беларускіх зямель, часоў Сярэднявечча і Ранняга Новага часу.

У экспазіцыі можна ўбачыць выданні Супрасельскага і Іпацьеўскага летапісаў, хронікі Цітмара Мерзенбургскага, Віганда Марбургскага, Яна Длугаша, Марціна і Іаахіма Бельскіх, Мацвея Стрыйкоўскага, Аляксандра Гваньіні і іншыя творы.

Тэл.: + 375 (214) 46-57-25

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ:

Стацыянарная выстава "Сценапіс XII-XIX стст. Спаса-Праабражэнскага храма".

Арт-праект "Дарожка ў мастачку". Падзея прысвечана 40-годдзю Полацкай дзіцячай мастацкай школы. У праекце прадстаўлены работы выкладчыкаў школы розных гадоў. Усіх іх аб'ядноўвае высокі прафесіяналізм. Працягам праекта стане выстава работ навучэнцаў у мастацкай школе.

Выстава жывапісу Алега Елізарава "Полацк у белым". У рамках арт-праекта, прысвечанага 40-годдзю дзіцячай мастацкай школы, у галерэі адкрываецца выстава жывапісу Алега Елізарава "Полацк у белым". Алег Елізараў працаваў настаўнікам жывапісу і кампазіцыі ў Полацкай мастацкай школе з 1995 па 2000-я гады. Гарадскія пейзажы, вуліцы, дамы, дрэвы сталі крыніцай натхнення для мастака і ў пэўным сэнсе арт-аб'ектамі на яго палотнах. Полацк паўстае перад гледачом асаблівым горадам з непаўторнай рамантычнай аўрай.

Выстава графікі "Афорт" з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. На выставе прадстаўлена 18 графічных лістоў з музейнага збору, выкананых у тэхніцы афорта. Беларуская школа графікі - адна з лепшых у постсавецкай і еўрапейскай прасторы. Творы беларускіх мастакоў-графікаў адрозніваюцца мастацкай і тэхнічнай дасканаласцю, глыбінёй вобразаў і пачуццяў. У экспазіцыі прадстаўлены работы Аляксандры Паслядовіч, Георгія Паплаўскага, Міхаіла Барздыкі і іншых.

Тэл.: +375 (214) 43-66-32

ПРЫРОДНА-ЭКАЛАГІЧНЫ МУЗЕЙ:

Выстава "Прырода ў аб'ектыве". На выставе прадстаўлены работы майстра анімалістычнай і пейзажнай фатаграфіі - Сяргея Плыткевіча. Наведвальнікі выставы змогуць прайсціся па сцежках патайных куткоў Беларусі і праз прызму фатаграфій пазнаёміцца з загадкавым і дзіўным светам беларускай прыроды.

Тэл.: +375 214 464213

МУЗЕЙ ТРАДЫЦЫЙНАГА РУЧНОГА ТКАЦТВА ПААЗЕР'Я:

Часовая экспазіцыя "Набіванка: традыцыя і сучаснасць" прадстаўлена ў дзвюх плоскасцях: гістарычнай, якая паказвае з'яўленне і развіццё набіванкі ў XIX ст. – першай палове XX ст. на тэрыторыі Беларусі, і сучаснай, якая адлюстроўвае адраджэнне, і пераасэнсаванне старажытнага майстэрства ў работах майстроў нашага часу. Дадзеная экспазіцыя з'яўляецца важным крокам у захаванні і папулярызацыі беларускай культурнай спадчыны, становіцца вельмі актуальнай у сучасным свеце, дзе назіраецца павелічэнне цікавасці да традыцыйнай культуры.

Тэл.:+375 214 46-30-41

ДЗІЦЯЧЫ МУЗЕЙ:

Выстава "Гліняны цуд сваімі рукамі" навучэнцаў студыі "Арт-дэкор". Зямля, паветра, агонь, вада... Чатыры стыхіі зліліся разам, каб, аб'яднаўшыся, стаць пачаткам для творчасці, увасаблення смелых задумак, стварэння чагосьці новага, непаўторнага. Так нараджаецца гліняны цуд. Цуд стварае сваімі рукамі кожны вучань узорнай студыі сучаснай творчасці "Арт-дэкор" Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам выдатнага педагога Алесі Мікалаеўны Пупкоўскай.

Тэл.:+375 214 46-30-41

МУЗЕЙ БАЯВОЙ СЛАВЫ:

Выстава "Вялікай Перамозе 80! Памяць скрозь дзесяцігоддзі". Ужо больш за 80 гадоў мы жывем мірна. Але пра вайну немагчыма забыць. Мы памятаем пра мужнасць і гераізм удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, шануем подзвіг пакалення пераможцаў і не маем права забываць пра тых, хто стаў ахвярай вайны.

Гэтыя памятныя старонкі знайшлі адлюстраванне ў матэрыялах выставы "Вялікай Перамозе 80! Памяць скрозь дзесяцігоддзі". Сярод музейных прадметаў - фатаграфіі, якія захавалі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны на Полацкай зямлі, асабістыя рэчы, дакументы і ўзнагароды палачан — удзельнікаў вайны і воінаў-вызваліцеляў Полацка, друкаваныя выданні, памятная і сувенірная прадукцыя.

 Тэл.: +375 (214) 49-93-11, +375 (214) 49-93-10.

МУЗЕЙ-КВАТЭРА ГЕРОЯ САВЕЦКАГА САЮЗА З. М. ТУСНАЛОБАВАЙ-МАРЧАНКI:

Экспазіцыя расказвае пра жыццёвы шлях Героя Савецкага Саюза, ганаровага грамадзяніна горада Полацка З.М. Тусналобавай-Марчанкі, санінструктара стралковай роты, якая выратавала жыцці дзясяткам байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты музея ўключаюць дакументы, фатаграфіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды, якія даюць уяўленне аб сямейным жыцці і грамадскай рабоце гераіні.

Тэл.: +375(29)1861825, +375(29)1861830

Наведай музей па-новаму! Віртуальныя прагулкі па музеях Полацка. Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік падрыхтаваў падборку матэрыялаў, якія дазволяць вам наведаць музеі, не выходзячы з дому. http://polotsk.museum.by/node/49568