Актуальнасць ведаў аб кібермахлярствах і дасведчанасць аб метадах абароны важныя, як ніколі. У сучасных рэаліях кожны грамадзянін павінен быць гатовы супрацьстаяць ашуканцам.
Па-ранейшаму асноўнымі спосабамі здзяйснення кіберзлачынстваў застаюцца
- званкі пад выглядам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, прадстаўнікоў банкаўскіх устаноў, аператараў сотавай сувязі
- махлярства з выкарыстаннем крам у сацыяльных сетках
- прапановы аб заробку на крыптавалютных біржах
- крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі.
У мэтах давядзення актуальнай інфармацыі аб сучасных спосабах здзяйснення кіберзлачынстваў супрацоўнікі органаў унутраных спраў правядуць выступленні ў працоўных і навучальных калектывах. У поле зроку праваахоўнікаў трапяць пажылыя і адзінока пражываючыя грамадзяне, з якімі пагутараць у індывідуальным парадку.
Начальнік АПК
Полацкага РАУС Д.С. Падцяроб





















