Анлайн-перамовы аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам

27.10.2025

29 кастрычніка 2025 года з 10:00 да 13:00 гадзін у рамках кантактна-кааперацыйнай біржы плануецца правядзенне анлайн-перамоў з арганізацыямі канцэрна "Беллеспаперапрам": ААТ "СКБЗ "Альбярцін", Філіял "Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Беларускія шпалеры", РУП "Завод газетнай паперы", ААТ "Папяровая фабрыка "Спартак", ААТ "Светлагорскі ЦКК", ААТ "Барысаўскі ДОК", ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Барысаўдрэў".

Тэрмін прыёму заявак: да 27 кастрычніка 2025 года.

З пералікамі прадукцыі імпартных камплектуючых вырабаў і матэрыялаў для арганізацый канцэрна "Беллеспаперапрам", якія прапануюцца для асваення ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, можна азнаёміцца на сайце belarp.by або па спасылцы https://belarp.by/ru/subcontractation.

Спасылка для падлучэння да анлайн-перамоў будзе накіравана на электронны адрас удзельніка ў дзень правядзення перамоў. Магчымасць выкарыстання пляцоўкі Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва бясплатная.

27 10 25 24