Галоўны іх сэнс не толькі ў канкрэтнай дапамозе, якую грамадзяне аказваюць міліцыі, але і ва ўмацаванні ўзаемаразумення, у глыбокім разуменні агульных задач. Удзел у добраахвотнай дружыне дае магчымасць разам з праваахоўнікамі пабываць у канкрэтных жыццёвых сітуацыях і ўбачыць, як вырашаюцца праблемы ў прававым полі. Цікавасць грамадзян да дзейнасці міліцыі традыцыйна высокая, і работа дружынніка — рэальная магчымасць скласці аб ёй поўнае ўяўленне.
Шмат хто ў працэсе гэтай дзейнасці знойдзе для сябе адказы на цікавячыя пытанні і зразумеюць, як важна захоўваць правапарадак у грамадстве ў цэлым і каля сваіх дамоў — у прыватнасці.
Дзейнасць добраахвотных дружын рэгламентуецца законам "Аб удзеле грамадзян у ахове правапарадку" ад 26.06.2003 №214-З. Паводле дадзенага Закона, добраахвотная дружына ўяўляе сабой заснаванае на членстве аб'яднанне грамадзян Рэспублікі Беларусь, якое прымае ўдзел у ахове правапарадку і ажыццяўляе сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам упаўнаважаных службовых асоб органаў мясцовага кіравання ці іншых юрыдычных асоб, якія яго стварылі. Толькі трэба адзначыць, што добраахвотная дружына не з'яўляецца юрыдычнай асобай.
Асноўнай задачай з'яўляецца садзейнічанне праваахоўным органам.
На пастаяннай аснове ажыццяўляецца прыцягненне членаў добраахвотных дружын на дзяжурствы па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі г. Полацка і Полацкага раёна, а таксама пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
30.09.2025 аддзелам аховы правапарадку і прафілактыкі Полацкага РАУС забяспечана правядзенне вучэнняў па дзеяннях нарадаў пры выяўленні на тэрыторыі абслугоўвання прадметаў з прыкметамі выбуховага прыстасавання.
У правядзенні вучэнняў прынялі ўдзел 10 членаў добраахвотных дружын, з наступных арганізацый: ААТ "Полацк-Шкловалакно", ААТ "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў", ААТ "Полацк-гандаль", ДУАЗ "Полацкая ЦГБ", УАЗ "Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца".
Мэтай дадзенага мерапрыемства было ўдасканаленне і праверка гатоўнасці органаў унутраных спраў, практычная адпрацоўка пытанняў узаемадзеяння ва ўмовах паступлення паведамлення аб выкарыстанні паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
Пры правядзенні вучэнняў, дружыннікі ажыццяўлялі перакрыцце трыбун, бесперашкодны праход грамадзян пры эвакуацыі і ахову грамадскага парадку.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць як праваахоўнікам, так і членам добраахвотных дружын адпрацаваць сумесныя дзеянні пры розных надзвычайных сітуацыях.
Першы намеснік начальніка
Полацкага РАУС -
начальнік МГБ А. В. Шатуха




















